Навіны

«З'язджай з горада». На Гродзеншчыне памежнік скончыў жыццё самагубствам

Памежнік кантрактнай службы Мікалай Гудзіма засіліўся ў ноч на 12 траўня. Ён служыў кіроўцам у Смаргонскай памежнай групе, піша s**boda.org.

Прапаршчыку Мікалаю Гудзіму было 33 гады. У яго засталіся жонка, двое дзяцей, бацькі.

Як расказаў стрыечны брат нябожчыка Юры, 11 траўня Мікалай быў на дні народзінаў сваёй хрэсніцы ў Смаргоні. Пасля свята яны паехалі начаваць у бацькоўскі дом у Солах Смаргонскага раёну. Раніцай цела мужчыны ў гаспадарчай прыбудове знайшоў бацька.

Аб прычынах смерці сваяк не бярэцца казаць і не ведае, ці яна неяк звязаная са службай.

Вядома, што перад смерцю Гудзіма пакінуў запіску."Люблю жонку, дзяцей. Гэта нейкія сурокі. Воля [жонка загінулага], прадавай кватэру і з’яжджай з гэтага гораду. Мама, тата, дзякуй за ўсё", — па памяці пераказвае апошнія словы нябожчыка Юры.

Юры кажа, што і бацька Мікалая казаў, нібыта яму падкідвалі лялек, якія наводзяць чары.

Сям’я Гудзімаў, па словах брата, была добрай, заможнай, Мікалай алкаголем не злоўжываў. Яны нядаўна набылі кватэру ў Смаргоні. Жонка таксама служыць у Смаргонскай памежнай групе.

Пахаванне адбудзецца 14 траўня ў вёсцы Солы Смаргонскага раёну.

Афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта Антон Бычкоўскі пацвердзіў, што 12 траўня ў 6.30 раніцы па месцы жыхарства бацькоў знойдзена цела вайскоўца-кантрактніка Мікалая Гудзімы.

«Прапаршчык Мікалай Гудзіма па службе характарызуецца станоўча. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта суіцыд, не звязаны са службовай дзейнасцю прапаршчыка. Працуе следчая аператыўная група, якая высвятляе прычыны і абставіны трагедыі. Іншых падрабязнасцяў пакуль паведаміць не можам. Дзяржаўны памежны камітэт выказвае свае спачуванні сям'і і аказвае дапамогу», — паведаміў палкоўнік Антон Бычкоўскі.

У 2017 годзе ў Смаргоні застрэліўся малады афіцэр-памежнік.

Падзяліцца
Меткі: мяжа

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024