Дзясяты сезон працы УЗВ скончыўся выпускным балем

Гаўдэамус, падзякі і пасведчанні выпускнікам, спевы, танцы, падарункі, прывітальныя прамовы і святочны торт у «Бярозавым раі»: студэнты, выкладчыкі і арганізатары «Універсітэту Залатога Веку» развіталіся з юбілейным навучальным годам і пайшлі на летнія канікулы, піша uzv.by.

Каля ста ўдзельнікаў прыйшло на святочны баль, які праходзіў у аграсядзібе «Бярозавы рай» непадалёк ад Гродна, устаюць пад гукі студэнцкага гімна «Гаўдэамус», з якога традыцыйна распачынаецца і сканчаецца кожны акадэмічны год УЗВ.

— Кожны з нас, калі пачынае нейкую новую справу, трошачку баіцца. У 2010 мы не пабаяліся і зрабілі ўнікальны для Беларусі Універсітэт — універсітэт, дзе людзі ад 55 могуць атрымліваць патрэбныя веды і кампетэнцыі, універсітэт, дзе паляпшаецца іх здароўе, універсітэт, дзе ёсць магчымасць праявіць сябе не толькі ў ролі студэнта, але і выкладчыка і арганізатара цікавых справаў, вандровак, універсітэт, дзе сустракаюцца розныя пакаленні і вучацца адзін у аднаго, універсітэт, дзе жывуць напоўніцу — кажа дырэктарка праграмы Лана Руднік.

Юбілейная выпускная вечарына УЗВ

Сёлета арганізавана звыш 20 дабрачынных акцый, інтэграцыйных і культурніцкіх мерапрыемстваў. Сябры Рады зрабілі для ўсіх прыемны сюрпрыз, падрыхтаваўшы памятныя падарункі для кіраўніцтва і каманды УЗВ. Сёлета імі была праведзеная рэкордная колькасць заняткаў курсаў і клубаў - 1307.

Праца «Універсітэту Залатога Веку» адбываецца ў межах праекта «Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу», падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня" у межах праграмы «Месца сустрэчы: дыялог», якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Узаемапаразуменне».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024