Расійскі Forbes заўважыў гродзенскага блогера Аляксея Саўко

Расійскі Forbes упершыню ў сваёй практыцы выпусціў рэйтынг «30 да 30» — у яго ўвайшлі 30 самых перспектыўных расіян, маладзейшых за 30 гадоў. Удзельнікі рэйтынгу выбіраліся экспертнай радай і рэдакцыяй часопіса са 100 намінантаў па дзесяці катэгорыях. Адной з іх стала катэгорыя «Новыя медыя». У спіс намінантаў трапіў і Аляксей Саўко — гродзенскі блогер, які жыве цяпер у Маскве, паведамляе jrnlst.ru.

Пераможцамі ў гэтай катэгорыі сталі «нежный редактор» Таццяна Мінгалімава, блогер Насця Іўлеева і тэлевядучая Марыя Камандная. Сярод намінантаў таксама — карэспандэнт «Віладжа» Іван Сурвіла, стрымер Вольга Саксон, рэдактар ​​праектаў Зыгара Павел Красавіцкі, заснавальнік «Мэша» і «Базы» Мікіта Магуцін, стваральніца папулярнага б’юці-канала ў Telegram Do not touch my face Адэля Міфтахава і стваральнік відэаблога Blitz and Chips Рыгор Прарокаў.

Крытэрамі для адбору ў спіс з’яўляліся «ўзрост, прызнанне ў прафесійнай супольнасці і асабістая канкурэнтаздольнасць на расійскім або глабальным узроўні». У адрозненне ад аналагічных замежных рэйтынгаў Forbes у расійскім не прадстаўленая інфармацыя аб даходах яго ўдзельнікаў. Выданне плануе выпускаць новы рэйтынг штогод.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024