23 мая на чыгуначнай станцыі Брузгі пры дапамозе відэаназірання выявілі мужчыну, які накіроўваўся з Польшчы ў Беларусь па чыгуначным палатне. Яго затрымалі ў ста метрах ад мяжы, паведамляе ДПК Беларусі.
Парушальнікам выявіўся 24-гадовы грамадзянін Даніі. Пашпарт у замежніка быў пратэрмінаваны ўжо два гады, а з асабістых дакументаў было толькі пасведчанне кіроўцы. Сам малады чалавек растлумачыў, што накіроўваўся ў Мінск з мэтай турызму. З сабой у яго знайшліся карты Беларусі і Расіі.
Па дадзеным факце праінфармаваныя польскія памежнікі. Мужчына затрыманы да высвятлення асобы. Пачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29, 23.55 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы, парушэнне правілаў знаходжання) КаАП Рэспублікі Беларусь.
Упраўленне агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі апублікавала графік навучальнага года 2024/2025 для беларускіх школьнікаў.…
За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…
У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…
Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…
Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…