Пачаўся сезон пакосу травы. Што рабіць, калі касцы пашкодзілі вашу машыну

Пачаўся сезон пакосу травы, а значыць і «супрацьстаянне» припаркованых аўтамабіляў і газонакасілак. У сітуацыі, калі пры пакосе пашкоджваюцца аўтамабілі, трапляюць жыхары шматкватэрных дамоў, піша autogrodno.by. Некалькі такіх выпадкаў ужо адбылося ў Гродне. Хто вінаваты і што рабіць?

Далёка не заўсёды вінаватыя касцы. Многія аўтаўладальнікі пакідаюць транспарт на стаянках, нягледзячы на тое, што ЖЭС апавясціў аб пакосе. Некаторыя паркуюцца проста на газоне. Хтосьці не ўбачыў аб’яву або пакінуў машыну на ўзбочыне. У любым выпадку вынік пашкоджання адзін — аўтамабіль неабходна рамантаваць.

— Выявіўшы пабітае шкло або характэрныя сколы на транспартных сродках, грамадзяне павінны звярнуцца ў міліцыю. На сённяшні дзень Кастрычніцкім РАУС Гродне праводзіцца некалькі праверак па фактах пашкоджання аўтамабіляў пры пакосе травы. Ва ўсіх іншамарках было разбіта шкло. Супрацоўнікі міліцыі выяўляюць абставіны здарэння і вінаватых асоб, — распавёў намеснік начальніка Кастрычніцкага РАУС Гродна падпалкоўнік міліцыі Канстанцін Смалякоў. — Аб выніках праверак ва ўстаноўленым законам парадку паведамляецца зацікаўленым асобам.

У адпаведнасці з артыкулам 933 ГК Рэспублікі Беларусь, шкода, прычыненая асобе цi маёмасцi грамадзянiна, а таксама шкода, прычыненая маёмасці юрыдычнай асобы, падлягае кампенсацыi ў поўным аб’ёме асобай, якая прычыніла шкоду. А артыкул 937 абвяшчае, што юрыдычная асоба або грамадзянін пакрывае шкоду, прычыненую яго работнікам пры выкананні сваіх працоўных абавязкаў. Таму, калі выяўлена, што машына пашкоджана менавіта працаўніком, які здзяйсняў пакос, уладальнік транспартнага сродку мае права патрабаваць кампенсацыю.

— Што тычыцца менавіта нашага ЖЭСа, то жыхарам дамоў заўсёды паведамляецца аб днях пакосу травы. Аб’явы з інфармацыяй мы размяшчаем на інфармацыйных стэндах дамоў. У выпадку, калі пакінуты на стаянцы без парушэння Правілаў дарожнага руху аўтамабіль пашкоджаны нашым работнікам, якія ажыццяўляў пакос травы, панесеныя страты пакрывае страхавая кампанія, — патлумачыў начальнік ЖЭС № 20 Тадэвуш Калошыч. — Для гэтага спачатку неабходна звярнуцца ў УЖРЭП. Аднак варта ўлічваць, што не ўсе газоны і тэрыторыі з азеляненнем знаходзяцца ў падпарадкаванні ЖЭСаў. Ёсць шэраг іншых арганізацый, за якімі замацаваны гэтыя ўчасткі.

Ва УУС Гродна раяць аўтаўласнікам быць больш уважлівымі і не паркаваць транспарт з парушэннем ПДР. Калі бачна, што плануецца ці ўжо ажыццяўляецца пакос травы, лепш пакінуць аўтамабіль у іншым месцы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024