Прайшло сумеснае пасяджэнне калегій Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай і Гродзенскай вобласці. Там разгледзелі пытанні развіцця турызму ў рэгіёнах, піша reform.by.
У абласцях адзначаюць рост экспарту турпаслуг, павелічэнне колькасці турыстаў. Разам з тым КДК выявіў рэзервы, якія не выкарыстоўваюцца. Мясцовыя органы ўлады не ў поўным аб’ёме прымаюць меры па развіцці турыстычнай прывабнасці і прыдарожнай інфраструктуры. Не хапае кадраў з веданнем замежнай мовы, не прымаюцца належныя меры па забеспячэнні турыстаў жыллём.
КДК звярнуў увагу на неабходнасць дыверсіфікацыі экспарту і структуры турыстычных паслуг. Сярэдняя працягласць знаходжання турыстаў у Беларусі застаецца нізкай. Сярод прычын дзяржкантроль называе «неканкурэнтны кошт прапанаванага турыстычнага прадукту». На думку камітэта, недастаткова выкарыстоўваецца патэнцыял паляўнічага і аграэкатурызму, не развіваецца прамысловы турызм. Сярод прычын называюць неналежную інфраструктуру, неразвіты комплекс паслуг і недастатковую работу па прасоўванні турыстычнага прадукту.
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…