Навіны

У Гродне стартуе новы квіз «Поўная рэбусня»

Першая гульня новага квіза адбудзецца 30 мая ў кавярні «Правінцыя». У інтэлектуальнай гульні ўдзельнікам прапануюць сысціся ў 8 незвычайных раўндах.

«Поўная Рэбусня» — гэта 2,5 гадзіны эмоцый, логікі і весялосці", — распавядае арганізатар гульні Уладзімір Зубелік. — Наша канцэпцыя адрозніваецца ад усіх існуючых квізаў Гродна тым, што гульцам зусім не трэба ведаць усё пра ўсё і валодаць звышвысокім IQ. Камандны дух, пачуццё гумару і ўсмешка — усё, што трэба для перамогі".

Уладзімір таксама дадае, што новы квіз гэта не проста разгадванне рэбусаў, а сапраўдны экшн, напоўнены эмоцыямі, смехам і драйвам. Гульня зацягвае з першых хвілін.

«У гульні прадугледжаны восем раўндаў і два перапынкі. У нашай гульні няма двух аднолькавых раўндаў: кожны адрозніваецца ўнікальнымі правіламі і характарам заданняў. Раўнд складаецца з 10 заданняў, на кожнае заданне адводзіцца па 30 секунд. З першых раўндаў каманды будуць сутыкацца з крэатыўнымі рэбусамі, якія нідзе ім не сустракаліся раней — яны ствараюцца нашымі аўтарамі, відавочна не пазбаўленымі пачуцця гумару», — дадаў Уладзімір.

У квізе акрамя адгадвання рэбусаў удзельнікам прыйдзецца ўспомніць свае любімыя фільмы, песні, кнігі і карціны, зашыфраваныя з дапамогай эмодзі. А таксама трэба будзе знайсці сувязь паміж знакамітасцямі, прадметамі і рознымі мовамі.

Паспаборнічаць у інтэлектуальным спорце можна 30 мая ў 19.00. Пляцоўка правядзення гульні - кавярня «Правінцыя». Акрамя гэтага ў групе ў ВК арганізатары кожны дзень выкладваюць цікавыя заданні, а таксама там можна спампаваць бясплатную дэма-гульню.

Падзяліцца
Меткі: адпачынак

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024