«Гроднажылбуд» абяцае дапамагчы аднавіць пляцоўкі для выгулу сабак у Альшанцы

Старшыня грамадскага аб’яднання «Экаманіторынг» Яўген Філімонаў 6 чэрвеня паведаміў, што ў Альшанцы могуць абнавіць пляцоўкі для выгулу сабак. У гэтым дапаможа прадпрыемства «Гроднажылбуд». Чакаюць дапамогі і ад мясцовых жыхароў.

У пачатку чэрвеня, пасля абвастрэння сітуацыі ў мікрараёне з нагоды агрэсіўных паводзін аднаго з сабакаў, Яўген Філімонаў звярнуўся да кіраўніцтва «Гроднажылбуда» з просьбай аказаць дапамогу ў аднаўленні пляцовак для сабак.

«У Гродне на 370 000 насельніцтва абсталяваны ўсяго пяць пляцовак для выгулу сабак: дзве ў новым мікрараёне Альшанка, каля водазабору на вуліцы Болдзіна і на вуліцы Кабяка (каля «Трыніці»), — распавядае Яўген Філімонаў. — Апошнюю пабудавалі два гады таму па ініцыятыве гродзенскіх экаактывістаў. Зусім нядаўна мясцовыя дэпутаты паспрыялі абсталяванню пятай у мікрараёне Дзевятоўка. І калі на апошніх двух пляцоўках мясцовыя жыхары пастаянна выгульваюць сваіх гадаванцаў, то з пляцоўкамі на Альшанцы справы горш.


«Страшна выходзіць на вуліцу». Рэпартаж з мікрараёна ў Гродне, дзе стаф другі раз пакусаў дзіця


У іх зацікаўленыя не толькі ўладальнікі хатніх жывёл, але і тыя, хто не ўтрымлівае сабак. Калі ёсць пляцоўка, значыць маецца месца для выгулу і дрэсіроўкі. Сабакі пры гэтым знаходзяцца на закрытай тэрыторыі і спраўляюць свае натуральныя патрэбы, а значыць двары і газоны будуць чысцей. Аднак, важна не столькі пабудаваць і ўладкаваць, колькі стварыць умовы і зацікавіць людзей пастаянна падтрымліваць там чысціню і парадак".


На Вішняўцы пабудуюць новыя пляцоўкі для выгулу сабак


Філімонаў адзначае, што галоўная праблема пляцовак на Альшанцы ў тым, што яны знаходзяцца ў запусценні, нават брамка не замыкаецца, а значыць такая пляцоўка не з’яўляецца бяспечнай, бо спушчанаму з ланцужка сабаку нічога не перашкаджае ўцячы.

«У сувязі з нашумелымі апошнімі падзеямі ў мікрараёне, наяўнасць бяспечнай і абсталяванай пляцоўкі як ніколі актуальна. Мы ініцыявалі сустрэчы з кіраўніцтвам „Гроднажылбуда“, якое паабяцала спрыяць добраўпарадкаванню пляцовак у мікрараёне, але толькі пры сумесным удзеле мясцовых жыхароў. Спадзяемся, што агульнымі намаганнямі з усімі зацікаўленымі бакамі мы зможам акультурыць і прывесці пляцоўкі ў парадак. Яны стануць не толькі месцам для выгулу, але таксама і дрэсіроўкі сабак», — заявіў старшыня грамадскага аб’яднання «Экаманіторынг «Яўген Філімонаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024