velcom | A1 палепшыў якасць сувязі ўздоўж чыгункі. Толькі не ў гродзенскім кірунку

Правайдэр velcom | A1 завяршыў будаўніцтва для паляпшэння якасці мабільнай сувязі на Беларускай чыгунцы. Праект рэалізаваны ў рамках падрыхтоўкі да II Еўрапейскіх гульняў. Уздоўж асноўных чыгуначных шляхоў пабудавалі 38 базавых станцый. Яны будуць запушчаны ў эфір да моманту адкрыцця Еўрапейскіх гульняў.

Асноўныя працы разгарнулі па трох чыгуначных кірунках Беларусі:

  • Брэст — Баранавічы — Мінск — Ворша — мяжа з Расійскай Федэрацыяй
  • Гомель — Жлобін — Бабруйск — Асіповічы — Мінск — Маладзечна — Смаргонь — Гудагай
  • Жлобін — Рагачоў - Магілёў - Ворша — Віцебск — Езярышча

Гэтыя ўчасткі ўваходзяць у крыцкія транспартныя калідоры і з’яўляюцца часткай агульнаеўрапейскай сістэмы транспартных зносін, якая аб’ядноўвае прыярытэтныя кірункі на кантыненце. Станоўчыя змены ў якасці сувязі павінны заўважыць і ў гарадах і вёсках, якія знаходзяцца ў зоне дзеяння новых базавых станцый.

У рамках праекта кампанія velcom | A1 пабудавала 27 базавых станцый для павышэння якасці сувязі ва ўласнай сетцы і прыняла ўдзел у будаўніцтве яшчэ 11 аб’ектаў, прызначаных для сумеснага выкарыстання з іншым беларускім аператарам мабільнай сувязі.

«Акрамя чыгуначных магістраляў, у рамках падрыхтоўкі да спартыўнай падзеі velcom | A1 значна палепшыў якасць сувязі на аўтамабільных дарогах, памежных пераходах, а таксама на тых інфраструктурных аб’ектах, дзе чакаецца найбольшая нагрузка на сетку: у гасцініцах, спартыўных комплексах, трэніровачных базах, у раёнах размяшчэння турыстычных славутасцяў «, — адзначыў начальнік упраўлення планавання сеткі кампаніі velcom | A1 Сяргей Барамыкін.

Працы па ажыццяўленні праекта пачалі яшчэ у 2018 годзе з запуску двух базавых станцый непадалёк ад прыпыначнага пункта Неманіца ў Барысаўскім раёне і станцыі Лотва ў Шклоўскім раёне. Астатнія 25 аб’ектаў былі ўсталяваныя на працягу 2019 года.

Праект з’яўляецца працягам супрацоўніцтва velcom | A1 і Беларускай чыгункі. У жніўні 2018 года тэлекам-аператар прэзентаваў рашэнне для бясплатнага доступу ў інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi і ўстойлівага галасавога злучэння пры любой хуткасці руху цягнікоў на шляху. А ў красавіку 2019 года яно было запушчана ў эксплуатацыю ў 18 электрацягніках. У далейшым інавацыйнае рашэнне будзе разгорнута і на іншым рухомым саставе, які абслугоўвае пасажырскі рух.

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024