Картачны доўг, злодзеі ў законе і сферы ўплыву. У Лідзе арыштаваны «крымінальны аўтарытэт»

Супрацоўнікі МУС атрымалі інфармацыю пра жыхара Ліды 1994 года нараджэння, які вядомы на аператыўнай ўліку як «крымінальны аўтарытэт» — мянушка «Белы», які ў групе з іншымі асобамі датычны да здзяйснення вымагальніцтваў, хуліганстваў у дачыненні да мясцовых жыхароў.

У сакавіку 2018 года «Белы» вымагаў пяць тысяч долараў у аднаго з жыхароў горада, які ў сваім гаражы прайграў яму ў карты. У прайграўшага не было грошай, і Белы запатрабаваў перааформіць на яго гараж. На наступны дзень прымусіў пацярпелага аформіць крэдыт на два мабільныя тэлефоны коштам больш за дзве тысячы рублёў і завалодаў імі. Як паведамляе міліцыя, сітуацыя набыла сярод крыміналітэту Ліды рэзананс. Каб дазволіць яе і вярнуць грошы пацярпеламу, пытанне было вынесенае «злодзею ў законе» — «К». Адбыўся канфлікт і падзел сфер уплыву. За тое, што пацярпелы звярнуўся па дапамогу ў вяртанні грошай, «Белы» збіў яго.

У ноч на 2019/06/03 фігурант падпаліў дом знаёмага ў в. Палубнікі Лідскага раёна, прычыніўшы шкоду ў суме 20 000 рублёў.

Па дадзеных фактах Лідскім РАСК у дачыненні да фігуранта ўзбуджана дзве крымінальныя справы па арт. 218 і ч. 2 арт. 208 КК Рэспублікі Беларусь. Падазраваны арыштаваны, у дачыненні да яго працягваюцца далейшыя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні з мэтай ўстанаўлення іншых фактаў злачыннай дзейнасці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024