Гродзенка 1969 года нараджэння падманула жыхара Слоніма. Жанчына размясціла аб’явы аб здачы ў наём кватэры ў Гродне. Цану выставіла невялікую, на прапанову неўзабаве адазваўся 34-х гадовы мужчына са Слоніма, які прыехаў у Гродна.
Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, гродзенка сустрэлася з арандатарам проста на аўтавакзале, дзе мужчына перадаў ілжэ-уладальніцы кватэры ў якасці перадаплаты 100 рублёў. Жанчына паведаміла адрас кватэры, аднак, калі кватарант прыехаў туды, высветлілася, што жылплошча не здаецца, а грамадзянка, якая атрымала грошы, дачынення да кватэры не мае.
Пацярпелы звярнуўся па дапамогу ў міліцыю, зламысніцу затрымалі. У дачыненні да падазраванай узбуджаная крымінальная справа па артыкуле «Махлярства». Раней яна таксама ўжо была судзімая за махлярства і крадзеж.
У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…
Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…
Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…
Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…
Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…
Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…