Гродзенец так хацеў піць, што напаў на дзяўчыну

У Гродне на Урублеўскага саракатрохгадовага мужчына напаў на дзяўчыну. Выявілася, ён проста хацеў піць.

Паводле інфармацыі УУС Гродзенскага аблвыканкама, 13 чэрвеня, рана раніцай, гродзенец знаходзіўся паблізу дома па вуліцы Урублеўскага, 45. Там заўважыў дзяўчыну 1997 нараджэння з пакетам, у якім была бутэлька піва. Мужчына хацеў піць, таму напаў на дзяўчыны і сілком адабраў яе рэчы.

Пасля здарэння пацярпелая звярнулася ў міліцыю, гродзенца, які на яе напаў, знайшлі. Раней ён не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, але была адміністрацыйная. Узбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 206 Крымінальнага кодэксу — «Рабаванне». Яму пагражае арышт або абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленне волі ад двух да шасці гадоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024