Хутка пад Гродна з’явяцца дзве фабрыкі па вырошчванні грыбоў

Дзве фабрыкі па вырошчванні шампіньёнаў з’явяцца ў Гродзенскім раёне ў бліжэйшы час. Адна размесціцца ў вёсцы Аляксандрава, другая — у Брузгах, піша rgazeta.by.

Побач з беларуска-польскай мяжой з’явілася прадпрыемства ТДА «Сеўда». Яно мае беларуска-польска-азербайджанская капітал. Тут плануюць вырошчваць грыбы і гародніну. У прадпрыемства ўжо ёсць досвед вядзення падобнага бізнесу ў Польшчы. Як прызналіся заснавальнікі, яны проста хочуць у Беларусі нарасціць магутнасці свайго вытворчасці, тэхналогія і база кліентаў у іх напрацаваная.

А вось у вёсцы Аляксандрава, што ў Абухоўскім сельсавеце — пачаткоўцы ў грыбным бізнэсе. Справа доўга не магла рушыць з мёртвай кропкі, пакуль першы заснавальнік ТАА «Фабрика Грибофф» не знайшоў яшчэ аднаго саўладальніка. Бізнэсоўцу, які ўзяўся за справу, прыйшлося асвойваць тэхналогію, у тым ліку за мяжой. Плануецца, што прадпрыемства будзе цалкам спецыялізавацца на шампіньёны.

У абодвух выпадках першы ўраджай павінны атрымаць ужо ў гэтым годзе. Каб вырасціць грыбы на фабрыцы, трэба 63 дні.

Падзяліцца
Меткі: бізнесежа

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024