Спектакль Аляксандра Фрэдро у пастаноўцы Хенрыка Таляра прайшоў у Гродне 18 чэрвеня. Яго прадставілі артысты Драматычнага тэатра імя Аляксанда Венгеркі з Беластоку. Класічная п’еса ў іх атрымалася вольнаю і нязмушанаю. Удалося захаваць класічны тэкст і спалучыць яго з сучасным выкананнем.
Сюрпрызы пачаліся ад самага пачатку спектакля. Гледачоў папярэдзілі, што ўсе ролі, апроч адной, будуць выконваць жанчыны. Потым — уключылі святло і прапанавалі здаць білеты ды пакінуць залу. Гродзенскія гледачы не паддаліся на артыстычную правакацыю. Узнагародаю за трываласць мелі задавальненне назіраць тонкі гумар класічнай камедыі.
Па сюжэту п’есы сварка двух шляхецкіх сем’яў перашкаджае планам закаханай пары. З кожнага боку плятуцца інтрыгі, амаль кожная з іх закончваецца камічна. У выніку дапамагае шчасцю закаханых … помста.
Спектакль прайшоў на польскай мове. Падаецца, што надзеі рэжысёра ўключыць гродзенскіх гледачоў у гульню цалкам апраўдаліся.
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…