Навіны

Гісторыка Мечыслава Супрона выклікалі ў міліцыю за плакат пра атручаны Нёман

Гродзенскага гісторыка Мечыслава Супрона выклікалі ў міліцыю за акцыю, якую ён правёў 18 чэрвеня ў цэнтры Гродна, >піша r**yja.com. У той дзень ён прымацаваў да Старога моста расцяжку з надпісам «Нёман атручаны Лідскім ЖКГ».

— Мне патэлефанавалі з Кастрычніцкага РАУС. Маёр Шутовіч прапанаваў мне з ім сустрэцца для высвятлення абставін, — кажа Мечыслаў Супрон. — На маё пытанне, з якой нагоды, быў адказ, што гэта не тэлефонная размова. Прапанавалі нават самі да мяне пад’ехаць, але я сказаў, што сам да іх прыеду.

Быў складзены пратакол па факце парушэння закона аб правядзенні масавых мерапрыемстваў. Цяпер буду чакаць суда.


З’явіліся першыя вынікі праверак па экалагічнай катастрофе на рацэ Дзітва


Мечыслаў Супрон канстатуе, што прадстаўнікі міліцыі ў РАУСе цікавіліся яго дзеяннямі: «Было зададзена пытанне, чаму я вырашыў правесці менавіта пікет, а не напісаў якісьці артыкул. Я растлумачыў, колькі было артыкулаў напісана, але ж няма ніякага плёну.

І я вырашыў правесці такую акцыю, каб тым самым выказаць сваё абурэнне, пратэст і праінфармаваць людзей, што іх жыццё падвяргаецца небяспецы».

Гісторык кажа, што пасля купання ў атручаным Нёмане ў яго сына паднялася тэмпература, а сам ён атрымаў скураную хваробу, якую засведчыў ў Гродзенскім скурвендыспансэры.


Актывісты: пад Лідай у раку Дзітва зліваюць адходы


Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024