Навіны

200 000 рублёў за 200 000 кіламетраў: «Еўрапейскія забегі» #velcombegom датэрмінова прабеглі на рэкордную суму

Удзельнікі дабрачыннага праекта «Еўрапейскія забегі» #velcombegom датэрмінова пераадолелі рубеж у 200 000 кіламетраў. За 7 дзён да заканчэння акцыі беларусы і замежныя ўдзельнікі гарантавалі пералічэнне фінансавай дапамогі ад кампаніі velcom | A1.

24 чэрвеня сертыфікаты на агульную суму 200 000 рублёў былі ўручаны бенефіцыярам акцыі - цэнтрам, дзе навучаюцца дзеці-спартсмены з абмежаванымі магчымасцямі. Узнагароджанне адбылося ў межах медальнай цырымоніі II Еўрапейскіх гульняў для найлепшых лёгкаатлетаў.

У год пяцігадовага юбілею #velcombegom стаў сапраўды міжнародным — акцыя «Еўрапейскія забегі» прайшла ў партнёрстве з Дырэкцыяй ІІ Еўрапейскіх гульняў і стала іх сапраўдным пара-складнікам. У дапамогу дзецям-спартсменам з абмежаванымі магчымасцямі прабеглі не толькі беларусы, але і спартсмены-ўдзельнікі і госці II Еўрапейскіх гульняў. У агульны вынік «Еўрапейскіх забегаў» уключаны і ўсе лёгкаатлетычныя дыстанцыі ІІ Еўрапейскіх гульняў - а гэта амаль 350 кіламетраў, а таксама ўся дыстанцыя эстафеты «Полымя міру» па тэрыторыі Беларусі - больш за 7700 кіламетраў.

www.youtube.com/watch?v=Q9LUgPJEDak

У сімвалічным забегу ў рамках акцыі ў Гродна прынялі ўдзел прадстаўнікі клубу Run4Fun, а таксама супрацоўнікі кампаніі velcom | A1. Яны прабеглі па маршруце эстафеты «Полымя міру» па цэнтры горада.

Па выніках акцыі кампанія velcom | A1 акажа дабрачынную дапамогу Рэспубліканскаму цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту і Гомельскаму абласному цэнтру алімпійскага рэзерву па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту.

«Дабрачынны праект #velcombegom ужо 5 гадоў кліча беларусаў прабегчы ў дапамогу дзецям. За гэты час праект стаў флагманам у прасоўванні бега і здаровага ладу жыцця, найбуйнейшым дабрачынным праектам, удзел у якім можа прыняць кожны жыхар нашай краіны. У мінулым годзе мы ахапілі ўсю Беларусь акцыяй „Бягучыя гарады. У гэтым годзе праект выйшаў на міжнародны ўзровень разам са значнай спартыўнай падзеяй — ІІ Еўрапейскімі гульнямі. Мы шчыра ўдзячныя ўсім удзельнікам, якія падтрымалі акцыю ў дапамогу дзецям сваім асабістым прыкладам, жыхарам вялікіх і маленькіх гарадоў, удзельнікам і гасцям ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія таксама прынялі ўдзел у нашым праекце», — падкрэсліў першы намеснік генеральнага дырэктара кампаніі velcom | A1 Мікалай Юшкевіч.

#velcombegom — «Европейские забеги»
Праект #velcombegom — дабрачынная спартыўная ініцыятыва кампаніі velcom | A1, скіраваная на дапамогу дзецям і дзіцячым медыцынскім установам. Забегі #velcombegom ладзяцца штогод з 2015 года. Гэта адна з найбольш маштабных сацыяльных ініцыятыў velcom | A1. Па выніках усіх дабрачынных забегаў фінансавую дапамогу ад кампаніі на агульную суму больш за 700 000 рублёў атрымалі 18 устаноў, дзе лячэнне, рэабілітацыю і навучанне праходзяць дзеці з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024