Гродзенскія могілкі прызналі гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Але часткова

Гродзенскія могілкі па вуліцы Антонава цяпер маюць статус комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Такое рашэнне прынялі на абласным савеце па пытаннях гіcторыка-культурнай спадчыны. Праўда, пакуль такі статус маюць дзесяць магіл, піша grodnonews.by.

У ліку гэтых магіл — месцы пахавання вядомых на Гродзеншчыне людзей. Да прыкладу, магіла Элізы Ажэшкі і Станіслава Нагорскага, маці Максіма Багдановіча Марыі Апанасаўны, магілы Мураўёвых, Кемарскіх, Шумавых, Шырмы, Кандратовічаў і шэраг іншых.

Як распавялі ва ўпраўленні культуры, у будучым спіс з дзесяці найбольш значных пахаванняў будзе пашыраны. А працы па добраўпарадкаванні і рэстаўрацыі пахаванняў працягнуцца.

Могілкі, размешчаныя па вуліцах Антонава — Прыгарадная ў Гродне, — гэта не проста месца пахавання, а аб’ект асаблівай увагі турыстаў. Справа ў тым, што комплекс праваслаўных і каталіцкіх могілак быў заснаваны ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў. Як кажуць гісторыкі, у Беларусі няма больш старых і цэнных могілак з пункту гледжання помнікаў як аб’ектаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Да таго ж, тут пахавана нямала вядомых людзей.

Таксама на паседжанні была разгледжана прапанова па наданні статусу гісторыка-культурных каштоўнасцей драўляным будынкам у горадзе Гродна, прынамсі, дамам № 7 і 9 па вуліцы Міцкевіча. Яны — прыклад гарадской архітэктуры мяжы XIX — XX стагоддзяў і размешчаны ў так званым Новым свеце ў гістарычнай частцы Гродна. Сёння гэтыя пабудовы знаходзяцца ў не вельмі добрым стане і вымагаюць рэканструкцыі. На паседжанні вырашана дадаткова вывучыць пытанне больш дэталёва і прыняць рашэнне, якое б толькі паспрыяла захаванню і аднаўленню гістарычнай забудовы.


Па Новым Свеце з завязанымі вачамі. Прайшліся па Гродне, які нельга пабачыць, але можна адчуць


Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024