Дзяўчынка са Слоніма сабрала пад вокнамі шматпавярховіка недакуркі жыхароў і паказала ім, колькі выйшла

Школьніца Анастасія Маркач са Слоніма сабрала недакуркі жыхароў аднаго з пад’ездаў дзевяціпавярховага дома на вуліцы Брэсцкай, 103. Тое, што адбываецца, знялі на відэа і выклалі на YouTube.

Усё пачалося з таго, што дзяўчынка аднойчы вызірнула ў акно і ўбачыла кучу недакуркаў. Дзіця, узброіўшыся шчыпцамі, сабрала смецце маласвядомых сланімчукоў, якія выкідваюць недакуркі з сваіх вокнаў і балконаў, піша gs.by.

Наста сабрала тры пакеты смецця — 976 бычкоў. Дзяўчынка не выкінула іх, а расклала па марках цыгарэт. Вынік падліку Наста аформіла на паперы, якую вывесіла ў адным з пад’ездаў дома. Таксама на інфармацыйны стэнд для нагляднасці былі прымацаваныя і пакеты з недакуркамі.

У сваім відэа Наста заклікала дарослых да сумлення, спадзеючыся, што яны зразумеюць свае памылкі і выправяцца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024