Горад

Дырэктар «Сілуэта»: «Ніхто пакуль не зносіць Дом быту, а чуткі шкодзяць прадпрыемству»

Лёс Дома быту абмяркоўвалі на нарадзе па будаўніцтве і рэканструкцыі ў Гродзенскім аблвыканкаме 26 чэрвеня. Улады лічаць, што ён не ўпісваецца ў гістарычны цэнтр і яго трэба знесці. Пра лёс будынка мы пагаварылі з яго ўладальнікам — прадпрыемствам «Сілуэт».

З пачатку 2019 года ў Гродне ходзяць чуткі аб зносе Дома быту, але пра якую-небудзь канкрэтыку ніхто сказаць не можа — нават кіраўніцтва горада. Сёння будынкам валодае дзяржаўнае прадпрыемства «Сілуэт», многія памяшканні здаюцца ў арэнду. Каб знесці Дом быту, горад павінен даць прадпрыемству раўнацэнную пабудову. Такой яшчэ няма.

«Па-першае, ніхто нас пакуль не зносіць. Ходзяць толькі размовы пра гэта, а калі надумаюць знесці, то спатрэбіцца яшчэ шмат гадоў і сродкаў. Трэба зрабіць яшчэ спецыяльны пашпарт для гэтага, — распавядае дырэктар прадпрыемства „Сілуэт“ Ірына Хамко. — Па-другое, Дом быту гэта ўласнасць „Сілуэта“ і проста так знесці горад нас не можа. Мэр горада нам пакуль нічога не казаў. Чуткі, якія з’яўляюцца ў інтэрнэце, толькі шкодзяць нашаму прадпрыемству — у нас жа велізарная вытворчасць, заказчыкі і арандатары бунтуюць, бо з многімі мы супрацоўнічаем ужо доўгія гады. У нас 3000 заказаў у месяц, а 30% будынка арандуюць фірмы».

ААТ «Сілуэт» — адно з найстарэйшых прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання ў Гродне. Гісторыя прадпрыемства бярэ пачатак са жніўня 1944 г. В 1971 году для прадпрыемства ўвялі ў эксплуатацыю новы будынак Дома быта, пабудаваны на месцы старого квартала на неіснуючай сёння вуліцы Кляшторнай.


Вуліца Кляшторная, якую «дабіў» Дом быту: як выглядала, куды знікла і чаму яе трэба аднавіць

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024