У Гродне пачалася рэканструкцыя часткі надмагілляў на Фарных могілках

Пачынаецца рэканструкцыя часткі надмагільных помнікаў на гарадскіх могілках па вуліцы Антонава. Работы па аднаўленні праводзяцца з мэтай далейшага іх уключэння ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. На дадзены момант у ім знаходзіцца толькі 10 пахаванняў з Гродзенскага Некропаля.

Усяго пахаванняў, якія маюць гістарычную і культурную вагу на тэрыторыі могілак у цэнтры горада каля тысячы, паведаміў tvgrodno.by. Сярод іх магіла маці Максіма Багдановіча, Марыі Багдановіч, Элізы Ажэшка, Івана і Любові Мураўёвых. Ужо вядомыя наступныя пяць магіл, якія будуць унесены ў спіс аб’ектаў гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Алена Клімовіч, начальніца ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама расказала, што ёсць планы знайсці куратараў для асобных пахаванняў.

Таксама разглядаецца варыянт унясення ў спіс культурных каштоўнасцяў драўляных дамоў № 7 і 9 па вуліцы Міцкевіча ў Новым свеце. Раней дамы ўжо выстаўлялі на аўкцыён нерухомасці з умовай іх зносу.

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024