«Ровар: наладзь сама». Запрашаем дзяўчат на майстар-клас па доглядзе за роварам

Мы ў Hrodna.life вырашылі зладзіць для нашых чытачак-раварыстак майстар-клас па дыягностыцы і бягучым рамонце ровараў. Эксперткі навучаць самастойна сачыць за ўласным роварам і рамантаваць яго, а таксама адкажуць на пытанні.

Часта дзяўчаты няўпэўнена адчуваюць сябе ў пытаннях рамонту ўласнага ровара. Ці правільна я змазваю ланцуг і як часта мушу? Прабіла шыну на лясной сцежцы, як быць? А што гэта кола памяняла форму і перадачы не пераключаюцца?

Пра базавую дыягностыку ровара, яго наладжванне і правільны штодзённы догляд нам раскажуць дзве дзяўчыны-эксперткі: Лена Майсюк і Юліта Дзем’яновіч. Лена — гродзенская велаактывістка, якая сама рамантуе свой ровар ужо чатыры гады. Юліта — інструктарка школы ВелаГродна для дарослых пачаткоўцаў.

Лена Майсюк. Фота з яе facebook
Юліта Дзем'яновіч. Фота Дануты Казановіч

Што браць?

  • свой ровар;
  • інструменты і сродкі догляду, якія маеце;
  • рашучасць вучыцца карыснасцям і лайфхакам.

Майстар-клас адбудзецца 10 ліпеня (серада), а 18:00 ва ўнутраным дворыку на Кірава, 3, дзе месціцца рэдакцыя Hrodna.life. Удзел бясплатны, з папярэдняй рэгістрацыяй па спасылцы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024