Навіны

Гродзенцы адправіліся ў роваравы тур вакол Балтыкі разам з літоўскімі калегамі

Прадстаўнікі «ВелаГродна» разам з літоўскім клубам LKA стартавалі 6 ліпеня з Вільні ў тур па Балтыйскім узбярэжжы. За першы этап велааматары плануюць пераадолець 1000 км.

Стартаваў роваравы тур у цэнтры Вільні ў Дзень дзяржаўнасці Літвы. Гэта свята, прымеркаванае да дня каранацыі Міндоўга ў 1253 годзе.

«З Вільні стартавала 37 чалавек, сярод іх 4 гродзенца, — распавядае прадстаўнік „ВелаГродна“ Андрэй Шавель. — Калі выязджалі, нас вітаў новы прэзідэнт Літвы. Было прыемна. План — за два тыдні даехаць з Вільні да Свінауйсця [горад у Заходне-Паморскім ваяводстве Польшчы — рэд.]».

Два дні велааматары ехалі па Літве, а 8 ліпеня заехалі на тэрыторыю Польшчы. Агулам яны плануюць арганізаваць 5 этапаў па 1000 км і тым самым аб’ехаць Балтыйскае мора.






Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024