На магіле Віктара Каліноўскага ў Свіслачы пачаліся работы па эксгумацыі парэшткаў

У Свіслачы на магіле брата Кастуся Каліноўскага, Віктара, пачалі працы па эксгумацыі парэшткаў. Гэта робіцца для таго, каб канчаткова ідэнтыфікаваць парэшткі кіраўніка паўстання 1863.

Гродзенскі праваабаронца, журналіст і публіцыст Уладзімір Хільмановіч назірае з боку грамадскасці за гэтым працэсам. Таксама там прысутнічаюць мясцовыя актывісты. Свіслацкі грамадска-палітычны актывіст Юры Глебік для галоснасці і кантролю над гэтым працэсам з боку грамадства па прапанове Следчага камітэту Рэспублікі Беларусь увайшоў у пратакольную групу.

Прадстаўнікі Следчага камітэту паабяцалі, што пасля заканчэння іх місіі магіла Віктара Каліноўскага будзе адноўлена ў тым выглядзе, якой была да пачатку працы.

Прысутнічаюць і прадстаўнікі Літвы, якія заявілі, што хочуць ідэнтыфікаваць Кастуся Каліноўскага, а іншых зачэпак, акрамя як парэшткі ягонага роднага брата, яны не маюць.

Улады штогод пераследуюць актывістаў, якія прыязджаюць у Свіслач ушанаваць памяць паўстанцаў1863−64-га гадоў, і праз гэта ў актывістаў існуюць нават падазрэнні, што пад выглядам эксгумацыі магіла Віктара Каліноўскага будзе разбураная. Або працэс эксгумацыі будзе выкарыстаны для гэтага.

Як піша harodniaspring.org, на тое, што будуць знойдзены парэшткі Віктара Каліноўскага надзеі мала. Бо на гэтых могілках у гэтым месцы пасля смерці Віктара Каліноўскага і храм пабудавалі, і пасля аднаўлялі яго. Мяняліся параметры, ссоўваліся намагільныя пліты, хаваліся іншыя нябожчыкі. Таму працы маюць больш латарэйны характар. Але прадстаўнікі Літвы ўскладаюць на яго надзею, бо хочуць ідэнтыфікаваць парэшткі Кастуся Каліноўскага.

Дакладна вядома толькі тое, што Віктар Каліноўскі пахаваны на свіслацкіх могілках у тым месцы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024