Глядзіце, як могуць выглядаць знакамітыя гродзенцы праз 10−30 год

Праз два гады пасля выпуску фільтр для састрарвання людзей «Face App» зноў выйшаў у топ App Store. Hrodna.life вырашыў не адставаць ад трэндаў і паглядзеў, як знакамітыя гродзенцы і гродненкі могуць выглядаць у старасці.

Палітыкі, мільянеры, блогеры і не толькі

Пачнем са старшыні гродзенскага гарвыканкама Мечыслава Гоя. Калі ўявіць, што старшынёй выканкама можна стаць ва ўзросце гадоў 30−35, выглядаў бы наш кіраўнік прыкладна так.

Калі Мечыслаў Гой працягне сваю палітычную кар’еру і раптам стане не проста кіраўніком гарвыканкама, а ўсёй краіны, у кожным кабінеце будзе вясець такі партрэт.

А гэта мільянер Алег Зухавіцкі ў старасці.

Танцоўшчыцу Волю Лета час так сама не пашкадуе.

Як і яе калегу па цэху Насцю Флорыда.

Першы гродзенскі блогер Вадзімаці працягне бясплатна харчавацца ў такім выглядзе.

Па версіі FaceApp наш Вадзімаці раней быў падобны да Бібера. І тут дадатак не ўгадаў: у юнацтве блогер выглядаў інакш.

Вось «бізнесмен нумар 1» Станіслаў Сямашка. Магчыма, у часы калі ён будзе так выглядаць, то ўжо накопіць на Мазэраці.

Былы вядоўца Радыё Гродна Дзмітрый Чэкан будзе модным дзедам.

Зорка рэаліці-шоў «Дом-2» Анастасія Балінска.

Гродзенскі бард Віктар Шалкевіч будзе мець вельмі мілыя зморшчыны. Некаму ў рэдакцыі ён падаўся падобным да Мечыслава Грыба.

Закрывае нашу падборку алімпійскі чампіён Іван Ціхан.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Музей, арт-прастора, галерэя беларускіх брэндаў. Што будзе ў гродзенскім піўзаводзе пасля рэканструкцыі

Спіс будучых арандатараў шматфункцыянальнага комплексу ў будынках былога гродзенскага піўзавода ўжо часткова гатовы. Частка комплексу…

21 мая 2024

Гродзенца аштрафавалі за татуіроўку «А.С.А.В»

Упакоўшчык адной з фірмаў у Гродне выйшаў з дому ў 13.20 і "прадэманстраваў" на левай…

21 мая 2024

Вялікая дыскатэка, бібліялетнік і фэсты на Аўгустоўскім канале. Што новага будзе на XIV Фестывалі нацыянальных культур

XIV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне традыцыйна пачнецца агульным шэсцем дыяспар, пасля якога на…

21 мая 2024

Пенсіянерку з Гродна судзілі за спробу пазбавіцца ад гадаванца

Увечары гродзенка прывязала ланцужок з сабакам да лаўкі. Па яго яна не вярнулася. Так пенсіянерка…

21 мая 2024

Узламалі папулярны беларускі партал аб нерухомасці: скралі асабістыя дадзеныя 900 000 беларусаў

У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by,…

21 мая 2024

У Новым замку ў Гродне адкрыюць кафэ ў французскім стылі

Вулічная кавярня ў французскім стылі адкрыецца проста ў двары Новага замка. Яно будзе працаваць толькі…

21 мая 2024