Стала вядомая праграма Біг-Міні фестывалю вулічнага мастацтва-2019

Біг-Міні фестываль вулічнага мастацтва — гэта вялікая штогадовая падзея, якая збірае артыстаў розных жанраў і кірункаў у самым сэрцы Гродна. 27 ліпеня каля 350 артыстаў выйдуць на вуліцу Савецкую, каб адкрыць дзверы ў свет вулічнага мастацтва. Музыканты, танцоры, вулічныя тэатры, жывыя статуі, хадулісты, майстры фаер-шоу будуць здзіўляць гараджан з 16.00 да самай поўначы.

Фестываль пачнецца з традыцыйнага маляўнічага шэсця ўсіх удзельнікаў з пл. Леніна да сцэны ля МЦ «Гродна». Ўзначальваць шэсце будзе школа карнавальнай самбы і бразільскіх барабанаў Raccoon Batucada (г. Мінск).

У цэнтры Гродна размесціцца каля 10 творчых пляцовак: музычныя, танцавальныя, тэатральныя, перформансныя. Паўтарыгадзінны фаер-шоу будзе чакаць гледачоў у 23.00 у парку Жылібера (раён скульптуры «Русалка»).

Восьмы міжнародны фестываль збярэ артыстаў з сямі краін: Іспаніі, Італіі, Польшчы, Украіны, Расіі, Літвы і Беларусі. Паколькі мерапрыемства не з’яўляецца камерцыйным, прывезці замежных гасцей не першы год дапамагае галоўны спонсар Біг-Міні фестывалю СТАА «МТС».

— Кожны год нам падаюць заяўкі на ўдзел каля 100 творчых калектываў з усёй Беларусі і краін блізкага замежжа. Аднак мы стараемся аддаваць перавагу толькі самым яркім і прафесійным артыстам. У прыярытэце калектывы з унікальнай аўтарскай падачай, уласным гучаннем і незвычайнымі пастаноўкамі, — распавядае адна з арганізатарак фестывалю, Анастасія Роўба.

Акрамя традыцыйных для фестывалю напрамкаў, у горадзе можна будзе ўбачыць дзве фотавыставы, а таксама некалькі інтэрактыўных тэатральных перформансаў ад сталічных гасцей.

8 Біг-Міні Фэстываль пройдзе ў канцэпцыі «Адчыняючы дзверы ў мастацтва».

— Кожны чалавек гэта свайго роду дзверы ў яго ўнікальны ўнутраны свет. Падчас працы артысты становяцца такімі своеасаблівымі дзвярыма для гледачоў, адкрываюць для іх свет мастацтва. Наш фестываль імкнецца быць максімальна безбар’ерным для ўсёй публікі. Таму у 2019 годзе мы заклікаем усіх не стаяць на парозе мастацтва, а смела ўрывацца ва ўсю яго разнастайнасць без груку, — дадала Анастасія.

Гасцей фестывалю таксама чакаюць цікавыя арт-аб'екты і інсталяцыі з дзвярэй.

Арганізатарамі фестывалю з’яўляюцца Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт, Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры і івэнт-агенцтва «Бибам».


Ад канцэрту за 100 долараў да паўнавартаснага фестывалю. Як вырас Біг-Міні-Фэстываль вулічнага мастацтва ў Гродне


Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024