Дзе ў Гродне з’явяцца новыя веладарожкі і панізяць бардзюры

У Гродне з’явіцца новая веласіпедная дарожка. Па ёй можна будзе дабрацца да возера Юбілейнага. Пачатак маршруту — каля будынка ААТ «Гроднажылбуд» на вуліцы Суворава. Даўжыня веладарожкі - каля 5 кіламетраў. Для зручнасці веласіпедыстаў на тэрыторыі, прылеглай да возера, з’явіцца велапаркінг, піша grodnonews.by.

Таксама асаблівая ўвага цяпер засяроджана на будаўніцтве новага веламаршрута, які звяжа два гарады — Гродна і Саколку. Яго агульная даўжыня складзе каля 59 кіламетраў. Будаўніцтва вядзецца ў межах рэалізацыі трансгранічнага праекта «Шляхам Тызенгаўза».

Важны складнік камфорту веласіпедыстаў - наяўнасць нізкіх бардзюраў, перад якімі можна не спешвацца. Работа па адаптацыі гарадскога асяроддзя для ўладальнікаў двухколавага транспарту ідзе ўжо не першы год.

— Зацверджаны план па развіцці веласіпеднага руху ў Гродне на 2018−2020 гады. У мінулым годзе былі паніжаны бардзюры на многіх вуліцах горада, у гэтым годзе такія работы запланаваны ў мікрараёне Дзевятоўка на вуліцах Курчатава, Дубко, Брыкеля, Ліможа, Малышчынскай. Не застанецца па-за ўвагай і мікрараён Вішнявец. Аналіз вышыні бардзюра там плануецца правесці гэтым летам, пасля чаго будзе складзены дэталёвы спіс праблемных участкаў. Веласіпеднымі паркоўкамі будуць абсталяваны гарадскія пляжы. Акрамя гэтага, запланавана будаўніцтва велагаражэй для захоўвання ровараў на прыдамавых тэрыторыях на вуліцах Камарова, 32, Вольгі Соламавай, 66, Багуцкага, 10, — распавёў начальнік аддзела спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама Яўген Ародзь.

У лесапарку Пышкі абновяць маркіроўкі веласіпедных маршрутаў «Мелавыя горы» і «Сцежка здароўя», усталююць спецыяльныя папераджальныя таблічкі для пешаходаў і веласіпедыстаў, каб выключыць спрэчкі паміж імі. Па гэтым пытанні паступае найбольшая колькасць зваротаў у гарвыканкам.

Пра папулярнасць ровара як сродку руху кажа і павялічэнне колькасці парковак для іх. Для параўнання, у 2013 годзе па ўсім горадзе было 60 велапарковак, у 2019 іх ужо больш за 300. Але супрацоўнікі міліцыі настойліва рэкамендуюць не пакідаць ровар без спецыяльнага замка. Крадзяжы двухколавага транспарту не рэдкія.

Дарэчы, для таго, каб не несці ровар дадому на начлег, жыхары некаторых дамоў у Гродне усталёўваюць у пад’ездзе камеры відэаназірання, якія пры выпадку зафіксуюць парушальніка. Можна выкарыстаць і найноўшыя тэхналогіі, напрыклад, нанесці на ровар спецыяльную нябачную маркіроўку. Яна ў выпадку крадзяжу дапаможа даказаць, што ровар належыць менавіта вам.

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024