Навіны

Гродзенскі праект «Кропка К» рыхтуе новы альбом

Гродзенскі праект «Кропка К», які стаў пераможцам «Басовішча» ў 2015-м годзе, рыхтуе новы альбом. Ён выйдзе ў свет восенню 2019. Папярэдні альбом з’явіўся пяць гадоў таму, піша r**yja.com.

Назву новага альбома лідар гурта Яўген Кучмейна пакуль трымае ў таямніцы:

— Праца ўжо практычна скончана. Я кажу толькі пра запіс музыкі, усе партыі запісаў, больш-менш гэта звёў, засталося заняцца мастэрынгам. У сярэдзіне восені выдадзім гэты матэрыял. Лічу, што гэта мой лепшы матэрыял — гэта адзінаццаць трэкаў, лонгплэй, 40 хвілін матэрыялу. Назву пакуль што не скажу, няхай мой сябар спачатку вокладку намалюе.

Яўген Кучмейна працаваў над альбомам практычна самастойна. Пасля выхаду альбом з’явіцца на кружэлках, а таксама яго можна будзе спампаваць і паслухаць у інтэрнэце.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024