Навіны

Хаваўся на гарышчы аднаго з дамоў: запрашаем на перформанс паводле дзённіка вязня гродзенскага гета

У аўторак 23 ліпеня ў «Цэнтры гарадскога жыцця» пройдзе тэатралізаваны перформанс паводле дзённікавых запісаў вязня гродзенскага гета. Рэжысёр Ганна Суліма агучыла знойдзены дзённік, а журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч выканае ролю вязня. На мерапрыемстве чакаецца сустрэча з гродзенкай, якая ў 1942 годзе трапіла ў гета.

Ідэя зрабіць тэатралізаваны перформанс нарадзілася ў Ганны некалькі гадоў таму. Разам з мінскім музыкам Дзянісам Кудраўцавым яна агучыла дзённік, а вось зрабіць пастаноўку ніяк не атрымлівалася.

«Я родам з Гродна, але ўжо шмат гадоў працую ў Мінску, — распавядае Ганна. - Прадставіць працу паводле дзённіка хацелася ў Гродне, бо менавіта ў гэтым горадзе на руінах гета і быў знойдзены дзённік вязня. Яго аўтарам быў мужчына, меркавана яму было каля 40 гадоў. Ён хаваўся з іншымі вязнямі на гарышчы аднаго з дамоў у цэнтры горада. Пісаў на польскай мове. Апошні запіс быў зроблены 8 красавіка 1943 года».

Дзённік мужчына пачаў весці у лютым 1943 года перад ліквідацыяй гродзенскага гета. Паводле нямецкіх данясенняў ад 13 сакавiка 1943 года, горад стаў «юдэнфрай» — «вольны ад яўрэяў». Але яшчэ і ў маі 1943 года паліцыя на вуліцах вылоўлівала і забівала асобных яўрэяў. З 29 000 вязняў двух гродзенскіх гета ў жывых пасля вайны засталося каля 200 чалавек.

Знойдзены дзённік у 2011 годзе на чатырох мовах апублікаваў гродзенскі ксёндз Юзаф Макарчык, які сёння жыве ў Вільні. Арыгінал дзённіка быў адпраўлены ў Ватыкан.

На сустрэчу прыйдзе гродзенка Раіса Шымбарэвіч 1935 года нараджэння. Яна ў 1942 годзе заходзіла ў Гродзенскае гета. На сустрэчы яна раскажа, што бачыла.

Тэатралізаваны перформанс пройдзе 23 ліпеня ў «Цэнтры гарадскога жыцця» на Кірава, 3. Перформанс будзе доўжыцца каля 15 хвілін. Пачатак у 19.00.

Пераканаўчая просьба: без спазненняў!

Уваход вольны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024