На Усебеларускай моладзевай будоўлі ў Астраўцы абяруць «Містэра УМБ»

На Усебеларускай моладзевай будоўлі ў Астраўцы 23 ліпеня пройдзе конкурс «Містэр УМБ», піша belta.by.

«Конкурс «Містэр УМБ" — навацыя гэтага года, у ім удзельнічаюць каля 200 байцоў, якія працуюць на Усебеларускай моладзевай будоўлі ў Астраўцы. Ужо прайшлі адборачныя туры. Першы — самапрэзентацыя, другі - тэставанне на веданне гісторыі і культуры студатрадаўскага руху. У выніку ў фінал, запланаваны на 23 ліпеня, выйшлі 10 чалавек. На творчым конкурсе хлопцы паўстануць у розных вобразах, да прыкладу, паэта Сяргея Ясеніна, студатрадаўцаў 70-х, рэпера «, — распавяла камандзірка Рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў БРСМ Надзея Шахоўская.

Акрамя таго, фіналісты паспаборнічаюць у кулінарным конкурсе — будуць гатаваць дранікі. Пераможцаў чакае каштоўны прыз.

«Мэта праекта — паказаць, што на Усебеларускай моладзевай будоўлі працуюць сапраўдныя мужчыны, творчыя асобы, якія ўмеюць не толькі працаваць сваімі рукамі, але і думаць крэатыўна», — адзначыла Надзея Шахоўская.

Яна дадала, што ў бліжэйшы час на УМБ будуць падведзены вынікі конкурсу плакатаў «Тэхніка бяспекі - вышэй за ўсё!», а 27−28 ліпеня ў Астраўцы пройдзе конкурс сродкаў індывідуальнай абароны і касак, а таксама цалінных лагераў. Усе праекты арганізаваны ў вольны ад працы час.

Усяго на Усебеларускай моладзевай будоўлі - 2019 у Астраўцы зараз працуюць 212 чалавек з беларускіх і расійскіх студатрадаў. Яны ўвайшлі ў склад зводнага студэнцкага будаўнічага атрада імя двойчы Героя Савецкага Саюза, маршала Крылова. Падбор работнікаў на Усебеларускую моладзевую будоўлю праходзіў на конкурснай аснове. Працоўны семестр для атрада працягнецца сёлета да 25 жніўня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024