У Слоніме знайшлі цела мужчыны, якога два гады лічылі зніклым без вестак

Слонімскі раённы аддзел Следчага камітэта высвятліў, што мужчына, два гады значыцца як зніклы без вестак, быў забіты, пра гэта паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

15 лістапада 2017 года ў органы ўнутраных спраў паступіла заява жыхаркі Слоніма аб знікненні яе 61-гадовага брата, які пайшоў з дому і не вярнуўся.

Мужчыну не знайшлі. Праз дзесяць сутак з моманту падачы заявы аб яго знікненні Слонімскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу (п. 2 арт.167 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Зніклы доўгі час жыў з сям’ёй за межамі краіны, у Слонім вярнуўся адзін і жыў у доме памерлых бацькоў. З сястрой меў стасункі рэдка, злоўжываў спіртным.

У ліпені 2019 г. была атрымана аператыўная інфармацыя аб магчымым забойстве. Падазрэнні ў яго здзяйсненні ўпалі на 58-гадовага жыхара Слоніма, які кантактаваў са зніклым.

Версія пацверджана. Падазраваны даў паказанні і паведаміў, што забіў мужчыну 9 мая 2017 года ў яго доме, дзе яны разам выпівалі і пасварыліся, пасля чаго закапаў цела ў двары.

Падчас агляду тэрыторыі ў паказаным падазраваным месцы, следчыя і эксперты выявілі закапанае ў зямлі цела чалавека, падобнага па прыкметах са зніклым.

Падазраванага затрымалі, раней ён не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Расследаванне працягваецца. Узбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт.139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Падзяліцца
Меткі: Слонім

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024