У Гродне зноў будуць збіраць ідэі для брэнда горада: з першага разу не атрымалася

У Гродне працягваюць выбіраць брэнд горада. На дадзены момант для дапрацоўкі абрана пяць ідэй. На пасяджэнні працоўная група прыняла рашэнне пра другі тур і нечакана адкрыла магчымасць удзелу для новых аўтараў.

Па словах аднаго з членаў працоўнай групы, падчас абмеркавання выявілася, што ўдзельнікі не зусім дакладна зразумелі заданне, а замоўцы яго не зусім дакладна сфармулявалі. Напрыклад, сярод іншых гучала меркаванне, што лагатып не павінен супадаць з гербам горада. Будзе апублікавана новае тэхнічнае заданне і новыя тэрміны падачы заявак. Акрамя пяці ўжо адабраных, па выніках дадатковага тура выберуць іншыя працы.

Як піша grodnoplustv.by, многія — як канкурсанты, так і тыя, хто галасаваў за ўпадабаны варыянт, не адразу дакладна зразумелі, што турыстычны брэнд горада — не роўна турыстычнаму лагатыпу. Брэнд — больш шырокае і глыбокае паняцце. Пяць работ, якія выйшлі ў другі тур, на думку экспертнай групы, маюць больш шанцаў дакладна рэалізаваць гэтую ідэю і адлюстраваць сутнасць турыстычнага брэнда.

— На сёння ў нас ёсць пяць работ, якія заслужылі далейшай прапрацоўкі і мы, у прынцыпе, усім канкурсантам павінны даць магчымасць свае працы прывесці ў больш прафесійны выгляд — для гэтага, уласна кажучы, рабочая група сёння і сабралася, — сказаў Яўген Ародзь, начальнік аддзела спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама.

Вось працы, выбраныя сярод ужо заяўленых па выніках абмеркаванняў:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024

У Гродне за падпіскі ў Telegram асудзілі непаўналетнюю

Навучэнка з Гродна была падпісаная на "NЕХТА" і "TUT.BY" у Telegram. Іх на яе iPhone…

6 мая 2024

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024