Чаму не косяць могілкі ў Гродне? Актывіст спытаўся і вось што адказала САГ

Гродзенскі актывіст Анатоль Мышкевіч занепакоіўся станам могілак Аульс. Ён туды прыязджае на магілы родных і кажа, што ўвесь летні сезон там велізарныя зараслі, якія не косяць. Анатоль адправіў запыт у Спецаўтагаспадарку, каб яны адказалі, як часта і хто павінен касіць.

— Справа ў тым, што некаторыя людзі прыбіраюць, прыязджаюць на магілы — я сам вельмі часта бываю на могілках. Але шмат пахаванняў - ці сваякі ў іншых гарадах жывуць, ці блізкіх людзей няма. І вось я ў бабулі з дзядулем прыбіраю, і трэба яшчэ магілак пяць-шэсць скасіць вакол. Таму што зараслі велізарныя. І такіх участкаў вельмі шмат на могілках, — распавядае Анатоль.

Ён кажа, што сам можа прыбраць магілы. А што рабіць пажылым людзям? У спякоту касіць і так складана, а трэба яшчэ прайсці каля 50 метраў, каб выкінуць скошаную траву. Праўда, на Аульсе ёсць платная паслуга — за пакос травы трэба аддаць 20 рублёў.

Анатоль кажа, што гэтая праблема ўзнікае больш на старой частцы могілак. На новых сектарах іншы грунт, і трава расце менш.

Могілкі косяць, але не ўсюды

Актывіст адправіў запыт у САГ, каб яму адказалі, ці косяць там траву, колькі на 2019 год было запланавана пакосаў, колькі іх ужо было і хто заказчык работ. «У гэтым годзе адназначна ніхто не касіў. І кожны год такая ж сітуацыя», — кажа Анатоль.

У САГу адказалі, што менавіта яны ажыццяўляюць пакос на ўсіх могілках, у тым ліку і на Аульсе. Але косяць яны толькі ў месцах агульнага карыстання. Гэта прылеглая тэрыторыя, тэрыторыя каля кантэйнерных пляцовак, па перыметры могілак, на ўнутраных газонах і па перыметры сектараў. Пакос адбываецца не часцей за адзін раз у месяц, у гэтым годзе яны ўжо касілі.

За магіламі трэба сачыць самім

Таксама ў САГ звяртаюць увагу, што згодна з пастановай Міністэрства ЖКГ, людзі, якія ўзялі на сябе арганізацыю пахавання і ўстаноўкі надмагільных пліт, павінны самі сачыць за станам магілы і тэрыторыі вакол яе.

hrodna.life/articles/mogilki-ci-krematoryiy/

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024