Мінабароны пра хлопца, які дамагаецца кампенсацыі ад войска: «Рашэнне аб прыдатнасці прызыўніка прымае медкамісія»

Мікіта Балоцін з Гродна дамагаецца кампенсацыі за паўгода, праведзеныя ў войску. Яго прызвалі туды, хоць ён быў непрыдатны па медыцынскіх паказчыках, а потым камісавалі. Мінабароны, з прадстаўніком якога пагаварыў kp.by, лічыць, што адказнасць на прызыўной камісіі.

— Ніхто не адмаўляе, што падчас прызыву ў войска ў дадзенага грамадзяніна не было захворвання, пра якое ідзе гаворка. Але ёсць адзін момант, які ўсе апускаюць ці не хочуць ўлічваць: на думку прызыўной медкамісіі, стан яго здароўя падчас прызыўной кампаніі не перашкаджаў праходжанню службы ў войску, — патлумачыў кансультант аддзела прызыву галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генштаба Узброеных сіл Беларусі Андрэй Мурашоў. — У палажэнні аб ваенных камісарыятах выразна прапісана: ваенны камісар абавязаны выконваць рашэнні прызыўной камісіі. Гэта значыць, што ставіць рашэнне камісіі пад сумнеў мы не можам. Грамадзянскі ўпаўнаважаны лекар прызнаў маладога чалавека прыдатным да службы па артыкуле 57 пункце Г.

— У тым жа артыкуле 57, але ў пункце В Пастановы Мінабароны Беларусі і Міністэрства аховы здароўя Беларусі ад 20 снежня 2010 г. № 51 / 170 (у ім распісана класіфікацыя захворванняў для вызначэння катэгорыi прыгоднасцi грамадзян да ваеннай службы. — Рэд.) насупраць захворвання Мікіты стаіць пазнака НГМ — «не прыдатны да вайсковай службы ў мірны час, абмежавана прыдатны да ваеннай службы ў ваенны час».

— Так, ёсць такі пункт. Але звярніце ўвагу на тое, што ў гэтым жа артыкуле, толькі ў пункце Г насупраць гэтага ж захворвання ўжо пазнака ГА — «Прыдатны да ваеннай службы з нязначнымі абмежаваннямі». Паўтаруся: толькі медыцынская прызыўная камiсiя вызначае, якую катэгорыю прыдатнасці прысвоіць прызыўніку, а не сам прызыўнік і тым больш не Мінабароны.

Падчас службы ў войску, калі маладога чалавека абследавалі ў ваенных лечустановах, захворванне выявілі ўжо на іншай стадыі, якая сапраўды перашкаджала далейшаму праходжанню службы. У сувязі з гэтым стан здароўя салдата перакваліфікавалі з артыкула 57 Г у той самы артыкул 57 В. Гэта значыць прызналі не прыдатным да службы ў войску і камісавалі.

— Малады чалавек кажа, што ў арганізацыйна-мабілізацыйным упраўленні Генштаба Узброеных сіл Беларусі на скаргу яго маці з просьбай разабрацца ў сітуацыі ім адказалі, што па нейкіх прычынах паліклініка № 1 Гродна перадала прызыўной камісіі няпоўны дыягназ, чым увяла членаў прызыўной камісіі ў зман …

— Афіцыйнага адказу маці маладога чалавека на яе скаргу Мінабароны даць не магло, у яе няма даверанасці ад асобы сына. Але магу сказаць дакладна: ні адна прызыўная медкамісія не мае права пачаць сваю працу, не маючы выпіскі з меддокументов паліклінікі па месцы жыхарства прызыўніка. Па нашых дадзеных, усе неабходныя дакументы і медзаключэнні ў прызыўной камісіі былі і ўсе скаргі прызыўніка былі ўлічаныя і правераны. У цяперашні час спецыялісты ваенна-медыцынскага ўпраўлення Міністэрства абароны праводзяць дадатковую праверку па гэтай сітуацыі. Паводле яе вынікаў грамадзяніну будзе дадзены адказ.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024