Навіны

Новы шанец стаць аўтарам брэнда Гродна. Апублікавалі патрабаванні і тэрміны

Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт абвяшчае 2 тур адкрытага гарадскога конкурсу па стварэнні канцэпцыі турыстычнага брэнда горада Гродна (1 тур конкурсу праходзіў з 16 красавіка па 26 лiпеня 2019 года). Гэта другая спроба сабраць цікавыя ідэі для брендавання горада.


У Гродне зноў будуць збіраць ідэі для брэнда горада: з першага разу не атрымалася


Працоўная група ўдакладніла патрабаванні да лагатыпа. Эскіз просяць зрабіць арыгінальным, простым і запамінальным, выразным і зразумелым у любым памеры. Да лога трэба прыдумаць слоган на беларускай, рускай і англійскай мовах, які будзе лёгка чытацца. Ад аўтара ідэі чакаюць прапаноў, як яе рэалізаваць у якасці брэнда, як яго развіць і дзе выкарыстоўваць.

Лагатып горада павінны не страчваць значэння ў каляровым і чорна-белым варыянтах, быць прыдатным да размяшчэння на розных носьбітах і матэрыялах. У лагатыпе павінна быць «разыначка», схаванае пасланне, ён не павінны быць візуальна перагружаным. Ён мае сімвалізаваць нейкія якасці горада, ствараць асацыяцыі, але толькі дарэчныя, без негатыўных тлумачэнняў, адзначаюць арганізатары конкурсу.

Больш падрабязна аб патрабаваннях можна пачытаць у Палажэннях аб правядзенні 2 тура адкрытага гарадскога конкурсу па распрацоўцы канцэпцыі турыстычнага брэнда г. Гродна.

Работы павінны быць аформлены згодна з тэхнічным заданнем.

Заяўкі на ўдзел прымаюць да 17.00 22 верасня 2019 года на электронную пошту gikfiz@t*t.by.

За ідэі новых удзельнікаў можна будзе галасаваць на сайце grodnoplustv.by з 27 верасня па 13 кастрычніка 2019 года. Пасля гэтага 10 лепшых аўтараў па выніках галасавання пакажуць прэзентацыю сваіх работ для сябраў працоўнай групы.

Аўтары 5 выбраных у першым туры работ і ідэй, адабраных пасля другога тура, правядуць для сябраў журы выніковую прэзентацыю. Пераможцам стане ўдзельнік, які набраў больш за ўсё балаў на глядацкім галасаванні і ад членаў журы.

Па рашэнні працоўнай групы конкурс можа быць працягнуты.

Кантактны тэлефон: +375 152 68 98 05 (аддзел спорту і турызму Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта).


Брэнд Гродна: агратрэш і запрашэнне ў турму. Гродзенцы абмеркавалі, якім (не) мае быць імідж горада


Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024