Навіны

Вайсковыя маракі хочуць паставіць у Гродне помнік у гонар марской пяхоты Расіі

28 ліпеня ў Гродне падчас мітынгу ў гонар Дня ваеннага-марскога флоту Саюз ваенных маракоў зачытаў зварот да гарадскіх уладаў. Маракі Гродзеншчыны прапанавалі стварыць памятны знак «Марская слава Гродна» ў цэнтры горада.

Саюз ваенных маракоў абгрунтаваў сваю прапанову тым, што Гродна з’яўляецца калыскай марской пяхоты Расіі, а многія ўраджэнцы Гродзеншчыны ў розныя гады служылі ў расійскім імператарскім і ў савецкім флатах.

Тэкст звароту (фрагмент запісаны са слыху ў час мітынгу)

«Наш город является радоначальником морской пехоты России. В Гродно 28 (16 по старому стилю) ноября 1705 года был издан указ императора России Петра I о создании первого полка морской пехоты. Яркие личности, уроженцы Гродно, Гродненской губернии и области оставили след в истории российского императорского и советского военно-морского флотов. Чтобы увековечить это событие, мы решили установить на одной из центральных улиц города памятный знак — „Морская слава Гродно“. Он отразит яркие моменты и события, оставленные уроженцами Гродно, губернии, области, службе на флотах Российской империи и Советского союза. Для горожан и гостей города установка памятника в центре даст возможность познать масштаб и историческую память о событиях и личностях прославивших древний Гродно».

Даведка

30 кастрычніка (20 па старым стылі) 1696 года Баярская дума па патрабаванні Пятра I вынесла рашэнне аб стварэнні ў Расійскай дзяржаве рэгулярнага ваенна-марскога флоту. У 1702−1703 гадах у Расіі пачалося будаўніцтва Балтыйскага флоту. У 1705 годзе Пётр І, знаходзячыся ў Гродне ў час Паўночнай вайны, выдаў указ аб фарміраванні першага палка марской пяхоты Расійскай імперыі пад камандаваннем адмірала графа Фёдара Галавіна. 1200 салдат былі прызваны для службы ў абардажным-дэсантных камандах на баявых караблях Расійскага флоту.


Наверное каждый человек слышал о таком понятии, как стартап. Но далеко не все понимают о его значении. Узнайте больше информации об этом виде деятельности. Открывайте для себя новые возможности.


Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024