Навіны

Следчы камітэт адказаў маці салдата, які памёр ад рака, што падставаў для праверкі няма

Сьледчы камітэт пісьмова адказаў маці Міхала Рыштоўскага, якога камісавалі з войска з 4 стадыяй анкалёгіі страўніка, што падставаў для праверкі з нагоды сьмерці ейнага сына няма, піша s**boda.org.

Маці Міхала Вольга Куневіч падазрае, што падчас прызыву сына былі падмененыя мэдыцынскія дакумэнты, што дазволіла ўзяць яго ў войска з кепскім станам здароўя. Яна напісала заяву ў міліцыю з просьбай разабрацца ў гэтай справе.

Фота: Марыя Куневіч

Адказ жанчыне прыйшоў з Карэліцкага раённага аддзелу Сьледчага камітэту. Паводле яго, падставаў для правядзеньня праверкі няма, бо падчас ранейшых праверак было «дакладна выяўлена, што захворваньне было атрымана ў пэрыяд вайсковай службы».

«Яшчэ ў аўторак міліцыя адказала на маё пытаньне, ці нешта зьмянілася ў справе, маўляў, толькі ў пятніцу напісалі заяву, а сёньня толькі аўторак, толькі пачатак. А ўжо ў суботу прыйшоў адказ. Як такое можа быць? Як яны маглі правесьці праверку менш, чым за тыдзень?», — разважае сястра памерлага хлопца Марыя.

Праўда, калі яна пазваніла ў міліцыю, яе запэўнілі вусна, што праверка праводзіцца будзе.

26-гадовы Міхал Рыштоўскі з Карэліцкага раёна памёр сёлета 20 ліпеня. За некалькі месяцаў да гэтага ў яго выявілі рак і камісавалі з войска. Па словах родных, Міхал яшчэ да арміі, а таксама падчас службы неаднаразова скардзіўся на здароўе і ляжаў у шпіталях. Аднак цяжкой хваробы ў яго догі час не дыягназавалі. Заўважылі толькі на апошняй стадыі. Сваякі мяркуюць, што ў сьмерці хлопца вінаваты супрацоўнік ваенкамата па Наваградзкім і Карэліцкім раёне Канстанцін Зарубайка.

Падзяліцца
Меткі: праблема

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024