Горад

У Гродне можа з’явіцца вучэбная машына для людзей з інваліднасцю

8 жніўня кіраўнік Упраўлення па працы і занятасці Гродзенскага гарвыканкама сустрэўся з гродзенцам Аляксеем Лук’янчыкам, які хоча зрабіць аўтакурсы даступнымі для людзей з інваліднасцю.

У чэрвені Аляксей Лук’янчык стварыў петыцыю, каб у горадзе з’явілася магчымасць навучыцца кіраваць аўтамабілем для людзей з інваліднасцю. Пакуль такія курсы ёсць толькі ў Мінску.

«У цэлым радасная карціна атрымліваецца, — распавядае Аляксей. — Цяпер гэта пытанне на кантролі ў гарвыканкаме і ў мэра. У нас ёсць надзея, што пытанне вырашыцца паспяхова».

Ва Упраўленні па працы і занятасці адзначылі што ўласную машыну для аўтакурсаў горад набыць не можа, але яны будуць прапаноўваць Міністэрству аўтатранспарта набыць такія аўтамабілі, а таксама прапануюць ідэю з адзінай машынай для усёй краіны, якая ў пэўны перыяд будзе знаходзіцца ў тым ці іншым рэгіёне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024