На М6 дзікіх жывёл будуць адпужваць дарожнымі знакамі

Для спробы дарожныя знакі з адмысловымі святлаадбівальнікамі ўсталююць на М6 паміж Шчучынам і Іўем.

Менавіта тут звяры часта выходзяць у начны час на праезную частку, піша lidanews.by.

— Усе ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл, як правіла, здзяйсняюцца ў цёмны час сутак з 22.00 і да раніцы, — распавялі ў аддзеле ўтрымання аўтамабільных дарог і бяспекі руху РУП «Гродноавтодор». — Незвычайныя сігнальныя слупы з катафотамі сіняга колеру ўбачылі на дарогах паміж польскімі гарадамі Беласток і Аўгустаў, якія праходзяць праз лясную мясцовасць. У начны час святло фараў аўтамабіля трапляе на сіні святлоадбівальны элемент і адлюстроўваецца ў бок лесу. Лічыцца, што ў прыродзе няма натуральнага сіняга святла, таму звяры пры яго адлюстраванні на лес палохаюцца і сыходзяць ад дарогі.

Таксама на магістралі будуць усталёўвацца дадатковыя святлодыёдныя знакі, якія працуюць на сонечных батарэях. Яны дазволяць прыцягнуць увагу кіроўцаў транспартных сродкаў, якія рухаюцца па дарозе ў цёмны час сутак. Усе гэтыя мерапрыемствы падвысяць бяспеку дарожнага руху на галоўнай магістралі Гродзеншчыны.

Пры рэканструкцыі М6 на участках, дзе праходзяць шляхі міграцыі дзікіх жывёл, устаноўлены сеткі, для іх у Шчучынскім і Лідскім раёнах збудаваныя спецыяльныя падземныя пераходы.

Падзяліцца
Меткі: аўтоідэі

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024