У гродзенскім танку-помніку знайшлі бутэльку з цыдулкамі 1967 года

На мінулым тыдні добра знаёмы гродзенцам танк Т-34−85 на Савецкай плошчы пачалі рэстаўраваць і прыводзіць у парадак да Дня горада. Калі рабочыя адчынілі завараны больш за паўстагоддзі таму люк, там выявілі шкляную бутэльку. Усярэдзіне — дзве цыдулкі, датаваныя 4 лістапада 1967 года, з «прывітаннямі з мінулага» ад двух вайскоўцаў - хутчэй за ўсё, салдат тэрміновай службы.

Адна з запісак нават падпісана «сынам Узбекістана» нейкім Чори Эшбоевым, піша grodnoplustv.by. На цыдулках указана воінская часць 12 324, павярхоўны пошук у інтэрнэце не даў інфармацыі аб гэтай частцы. Але спецыялісты маюць намер даведацца ісціну.

— Цяпер рыхтуецца ліст, будзе адпраўлена ў амбасаду Узбекістана, каб аказалі нам садзейнічанне ў пошуку гэтага шэрагоўца. Спадзяемся, што ён будзе жывы, цэлы і здаровы, і мы будзем вельмі рады бачыць яго на святкаванні Дня горда Гродна 13−14 верасня, — расказаў Сяргей Сямашка, намеснік генеральнага дырэктара Гродзенскай гарадской ЖКГ.

Раней дата устаноўкі гэтага танка на Савецкай была расплывістая — канец шасцідзесятых, цяпер, верагодна, гэтыя запіскі ўнясуць пэўныя карэктывы ў гісторыю горада. Яны будуць перададзены гісторыкам для больш дэталёвага вывучэння. Хутчэй за ўсё, запіскі патрапілі ўнутр танка ў самы апошні момант перад тым, як люк быў завараны — так парыў двух салдат стаў сапраўднай капсулай часу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024