На Альшанцы хочуць стварыць скверы і паркавыя зоны імя Агінскага і Орды

У Гродне збіраюць подпісы за стварэнне сквераў і паркавых зон. Іх хочуць назваць у гонар герояў, чые імены і так носяць вуліцы на Альшанцы. А яшчэ ў межах акцыі на будынках могуць з’явіцца выявы гэтых герояў. Такую кампанію запусціў Яўген Дудкін у межах грамадскай ініцыятывы «Наша Альшанка».

 — Праблема, якая існуе — гэта, па-першае, наяўнасць вельмі моцнага ветру. Па-другое, тыя зоны, якія існуюць, засеяныя дрэўцамі. Але яны мала прыдатныя да росту, бо там маленькі слой добрай зямлі, як заўважаюць спецыялісты. Па-трэцяе, вельмі файна названыя вуліцы ў гонар нашых землякоў, якія вядомыя не толькі ў Беларусі, але і ў Польшчы, і ў Літве, і Францыі. Агінскі, Багушэвіч, Караткевіч, Орда. Але пра іх мала хто ведае, — расказвае Яўген Дудкін.

Ён з паплечнікамі вырашыў спалучыць прыемнае з карысным — адукацыю, культуру і адпачынак людзей. Яўген кажа, што гэта лепшы варыянт, каб людзі даведаліся пра сваіх славутых землякоў і мелі магчымасць добра адпачыць менавіта ў сваім мікрараёне. А таксама гэта часткова вырашыць пытанне моцнага ветру ў мікрараёне.

Толькі паркамі ініцыятыва не абмяжуецца. Таксама хочуць размясціць на дамах выявы людзей, у гонар якія названы вуліцы. А яшчэ дадаць на вуліцы раёна стэнды з інфармацыяй ад розных арганізацый кшталту ЖЭСа ці мясцовых крамаў. Там жа могуць быць важныя дзяржаўныя дакументы, лічыць Яўген.

 — Калі мы паглядзім на мясцовае самакіраванне ў еўрапейскіх гарадах, там гэта існуе пры парках. Гэта вельмі добра. Там ёсць інфармацыя пра канцэрты, якія могуць хутка адбывацца, ці іншыя культурна-масавыя мерапрыемствы. І ўлада такім чынам камунікуе — прыходзіць туды, куды прыходзяць людзі.

Збіраць подпісы плануюць да пачатку верасня. Прапанову занясуць у гарвыканкам, паразмаўляюць з дэпутатамі абласнога і гарадскога саветаў. Плануецца сустрэча з жыхарамі. Таксама можна падпісаць петыцыю.

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024