Клас на аднаго вучня ў школе з басейнам. Ці змогуць першакласнікі Гродна вучыцца па-беларуску

У Гродне з 47 школ толькі ў дзвюх ёсць магчымасць навучацца па-беларуску. Сёлета ў першыя класы з беларускай мовай навучання падалі ўсяго 10 заяваў: 9 у Ленінскім раёне ў 32-ю школу і толькі 1 — у Кастрычніцкім, у СШ № 34. Ці будзе адкрывацца клас для аднаго вучня, пакуль пытанне.

«Калі б была рэальная роўнасць моваў і палова школ была бы рускамоўных, палова беларускамоўных — школы былі бы ў крокавай дасягальнасці для навучэнцаў, — кажа старшыня абласной рады „Таварыства беларускай мовы“ Віктар Парфёненка. — Бацькам зручней, каб школы былі блізка і дзеці хадзілі самі».

Па словах намесніка старшыні абласной рады ТБМ Алеся Кроя, у 32-й школе (вул. Ліможа, 11) заўсёды фармуюцца беларускамоўныя класы ад 10 чалавек: «Пра яе багата хто ведае, гэта ўжо традыцыйна. Але дамагліся, каб і ў другім раёне была такая магчымасць». Пасля 28 жніўня — гэта афіцыйны тэрмін сканчэння набору — стане вядома, ці паступілі дзеці ў гімназіі. Тым, хто не прайшоў, давядзецца вяртацца ў свае школы паводле прапіскі, часам перапоўненыя.

Але ўлічваючы тое, што толькі ў беларускамоўныя класы набор ідзе без прывязкі да месца жыхарства, бацькі маюць магчымасць абраць больш камфортную школу для свайго дзіцяці - не перагружаную, лепш абсталяваную. Звычайна беларускамоўныя класы ў СШ № 34 (Індурская шаша, 14) не больш за 10 чалавек, і гэта ўжо гарантуе індывідуальны падыход да навучання.

Таварыства беларускай мовы заклікае бацькоў дапамагчы адзінаму ахвочаму вучыцца ў 34-й школе Кастрычніцкага раёна:

«Пасля 28 жніўня дзясяткі бацькоў, якія пісалі заявы, каб іх дзеці вучыліся ў гімназіі № 1 (падавала блізу 100 чалавек з іншых раёнаў горада) вымушаны будуць вярнуцца ў сваю школу ў мікрараёне, бо няма магчымасці ўзяць усіх. Аналагічная сітуацыя будзе ў іншых вядомых гімназіях, дзе ахвотных вучыцца значна больш за колькасць месцаў у першых класах. Таму мы шчыра запрашаем найперш гэтых бацькоў далучыцца ў беларускамоўны першы клас СШ 34, якая непадалёку ад гімназіі № 1. Там Вашым дзецям будзе прасцей вучыцца, цікавей. У школе 34 ёсць басейн і розныя гурткі, прыгожая школьная форма і маладыя таленавітыя педагогі з кіраўніцтва школы».

Спаборніцтвы па плаванні «Залатая рыбка» на прызы Аляксандры Герасімені ў СШ № 34
Віталь Парманчук, дырэктар 34-й школы, куды паступіла адна заява, кажа, што школа мае добрую базу для навучання на беларускай мове.

«Будзем чакаць да 28-га, пасля вырашаць. У нас заўсёды ідуць насустрач з беларускамоўнымі класамі, але аднаму вучню вучыцца… Мы запускалі класы і з чатырма вучнямі, і з 5−7».

Наборы ў беларускамоўныя класы ідуць блізу 10 год. Праўда, па словах дырэктара, некаторыя класы рассейваюцца пад канец навучання: людзі пераязджаюць і вучні сыходзяць у школы бліжэй да дома. «У польскамоўную школу людзі ездзяць з Альшанкі» — скардзіцца ён. Калі ў класе застаецца зусім мала вучняў, некаторыя ўрокі, напрыклад, фізкультуру, праводзяць разам з рускамоўным класам: дзеці не церпяць ад таго, што іх клас зменшыўся.

Дзень роднай мовы ў СШ № 34
У школе ёсць беларускамоўныя класы да 9-га, добрая настаўніцкая база. «Мы працуем з ТБМ, ладзім супольныя мерапрыемствы. Раз на чвэрць у нас ладзяцца цікавыя імпрэзы па папулярызацыі беларускай мовы. Запрашаем паэтаў, у нас у школе працуюць два сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі».

У аддзеле адукацыі гарвыканкама сітуацыю з наборам у першыя каласы навучання па-беларуску каментаваць адмовіліся.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024