Запыты беларусаў на працоўныя візы ў Польшчу выраслі ў два разы

Вярхоўная кантрольная палата Польшчы (Najwyższa Izba Kontroli) паведамляе, што дзяржадміністрацыя не можа справіцца з колькасцю замежнікаў, якія прыбываюць у краіну. Час легалізацыі іх знаходжання за чатыры гады павялічыўся больш чым у тры разы: з 64 да 206 дзён, піша officelife.media.

На думку кантрольнай палаты, не хапае, напрыклад, кадраў у офісах адпаведных службаў. Няма дастатковага фінансавання. Стратэгічны дакумент, які вызначае дзяржаўную палітыку па фарміраванні міграцыі, яшчэ не складзены.

Усё гэта можа прымусіць нецярплівых замежнікаў, якія папаўняюць дэфіцыт на рынку працы, пакінуць Польшчу.

Крыніца: nik.gov.pl

Па дадзеных палаты, на першым месцы па запытах працоўных віз стаіць Украіна: 28,9 тыс. запытаў ў 2014 годзе; 57,3 тыс. — у 2015-м; 116,5 тыс. — у 2017-м; 262,4 тыс. — 2018.

На другім, як ні дзіўна, Непал. Дадзеныя ёсць толькі за апошнія два гады: 2017 — 9,7 тыс .; 2018 — 22,3 тыс. Раней, мабыць, другі радок займала Беларусь, якая цяпер замкнула тройку лідэраў. У 2018-м паступіла 22,3 тыс. запытаў. Гэта ў два разы больш за паказчык 2017-га: тады было 11,8 тыс. Колькасць запытаў вырасла значна за некалькі гадоў: у 2015-м было толькі 2,2 тыс.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024