Навіны

На помніку-танку на Савецкай плошчы зменяць надпіс

З пачатку жніўня праходзіць рамонт пастамента і самога помніка-танка ў цэнтры Гродна. Пасля гэтага на танку з’явіцца новы надпіс.

Паводле інфармацыі Hrodna.life, на танку з’явіцца надпіс «75», якая сімвалізуе 75-годдзе вызвалення Беларусі і 75-годдзе ўтварэння Гродзенскай вобласці. Новы надпіс заменіць стары «200», якую хтосьці нанёс па памылцы больш за 20 гадоў таму.

«Наш танк адносіўся да другога батальёну — пра што кажа першая „двойка“. Але свайго нумара не меў, таму што заканчваецца на „00“. Хто намаляваў алейнай белай фарбай лічбу, якой не магло быць у прыродзе, невядома. Каб адлюстраваць гераізм воінаў, для прыгажосці побач з нумарам дамалявалі „зорачкі“, якія азначаюць колькасць збітых машын ворага», — распавядаў у 2009 годзе газеце «Вячэрні Гродна» гісторык Аляксандр Сявенка.

Гісторык Дзмітрый Люцік у 2019 годзе прапанаваў гарадскім уладам нанесці на вежы танка абазначэнні танкавых палкоў кавалерыйскага корпуса Аслікоўскага, якія вызвалялі Гродна ў 1944 году — 104 і 198 танкавыя палкі. Але, мабыць, ад гэтай ідэі пакуль вырашылі адмовіцца.

Даведка

Помнік воінам-вызваліцелям — танк Т-34−85, размешчаны на краі Савецкай плошчы, усталяваны ў памяць пра воінаў 2-га і 3-га Беларускіх франтоў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Гродна 16 ліпеня 1944 года. Яго адкрыццё адбылося 23 лютага 1968 года.

У пачатку 2000-х у Гродне загаварылі аб пераносе танка на Курган Славы, каб «палегчыць» развязку. Але пасля рэканструкцыі плошчы знакаміты Т-34 застаўся на сваім месцы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024