Навіны

«Цяпер ні праехаць ні прайсці». На Рабочай з-за моцных дажджоў разбурыўся мост

З-за моцных ранішніх дажджоў 21 жніўня на вуліцы Рабочай быў разбураны мост праз Гараднічанку. Мясцовыя кажуць, што гэтага варта было чакаць даўно.

Мост знаходзіўся каля дома № 17, дзе жыве 80-гадовы Тадэвуш Станеўскі. Гродзенец неаднаразова ўздымаў тэму ачысткі ракі і навядзення парадку на тэрыторыі. Штогод пасля моцных дажджоў участак пенсіянера затапляе, а пасля сённяшніх ападкаў быў разбураны мост праз Гараднічанку.

«Сёння лівень такі моцны быў, што вада ўвесь час прыбывала зверху, вымыла грунт з-пад пад панэляў, яны і абрынуліся са стойкай. Мост быў добры, але прайшло 25 гадоў і пастаянныя ападкаў падмывалі яго апоры, вось ён і паваліўся. Цяпер ні праехаць ні прайсці. Мне 80 гадоў і сам я ўжо не маю сіл яго зрабіць, дапамагаць няма каму, будзем спадзявацца на гарадскія службы», — распавёў пенсіянер.

Год таму пасля шматлікіх зваротаў жыхароў вуліцы Рабочай гарадскія службы паглыбілі і ачысьцілі рэчышча Гараднічанкі аж да Нёмана. Пасля гэтага падтапляюць гараджан стала менш.

«Было нешта зроблена, але праблемы ўсё яшчэ застаюцца. І разбурэння нашага моста варта было чакаць», — дадаў Тадэвуш Станеўскі.



Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024