На чэмпіянаце свету па веславанні патануў паралімпіец з Ліды Дзмітрый Рышкевіч

Беларускі паралімпіец Дзмітрый Рышкевіч загінуў у Аўстрыі на афіцыйнай трэніроўцы ў ходзе падрыхтоўкі да чэмпіянату свету па веславанні акадэмічным. Абставіны гібелі 33-гадовага спартсмена-вазочніка з Ліды высвятляе мясцовая паліцыя, паведамляе Міністэрства спорту і турызму.

Дзмітрый Рышкевіч — майстар спорту Рэспублікі Беларусь па веславанні акадэмічным. У 2003 годзе ён трапіў у аўтамабільную аварыю і толькі цудам застаўся жывы. Пасля гэтага перанёс каля дваццаці аперацый і ўсё ж вярнуўся ў спорт, зараз ужо паралімпійскі.

Неаднаразова станавіўся чэмпіёнам і прызёрам міжнародных спаборніцтваў па веславанні акадэмічным на трэнажорах «Канцэпт».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024