Вучэбныя эвакуацыі пройдуць у школах 9−10 верасня

У школах 9−10 верасня пройдуць вучэбныя эвакуацыі падчас акцыі «Адзіны дзень бяспекі». Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі паведаміў першы намеснік начальніка ўпраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Васіль Сіўчак.

«З 9 па 10 верасня ў час «Адзінага дня бяспекі» ва ўсіх школах запланавана правядзенне адпрацовак планаў эвакуацыі людзей на выпадак ўзнікнення пажару, у тым ліку і пры ўдзеле работнікаў МНС «, — сказаў Васіль Сіўчак. Выратавальнікі ў гэтыя дні таксама будуць праводзіць класныя гадзіны, дзе пагавораць з дзецьмі аб правілах бяспекі, піша belta.by.

Як паведамлялася, акцыя «Адзіны дзень бяспекі» пройдзе ў Беларусі 1−10 верасня. У гэтыя дні правядуць прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама па навучанню паводзінам ва ўмовах НС, аказанні першай медыцынскай дапамогі. Адбудуцца вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару — на небяспечных аб’ектах і ў будынках з масавым знаходжаннем людзей. Запланаваны праверкі сістэмы апавяшчэння, у тым ліку праз SMS, трансляцыя паведамленняў ад МНС у тэле- і радыёэфіры.

Падчас акцыі рэспубліканскія органы дзяржкіравання і грамадскія аб’яднанні правядуць тэматычныя дні. 2 верасня гэта будуць Мінадукацыі і Мінкульт, а завершаць тэматычныя дні 9−10 верасня МНС, Міністэрства аховы здароўя, БДПТ і ТРВОД.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024