13-гадовы кіроўца вырашыў пакатаць сяброў на машыне бацькоў. Глядзіце, што ў яго атрымалася

Як распавялі ў ДАІ, інцыдэнт адбыўся на мінулым тыдні. Каля шасці вечара ў дзяжурную частку Лідскага РАУС патэлефанаваў відавочца і паведаміў, што ў двары дома па вул. Кааператыўнай на аўтамабілі ездзяць дзеці, гадоў 12-ці, не болей. Мінаку ледзь не наехалі на нагу, паведамляе lidanews.by.

Прыняўшы ад дзяжурнага паведамленне, у бок названага адраса адправіўся нарад ДПС. У двары шматпавярхоўкі супрацоўнікі ДАІ не выявілі аўтамабіля з дзецьмі. Выявіўшы ўладальніка, патэлефанавалі таму на мабільны тэлефон. Уладальнікам значылася лідчанка. На званок адказаў малады чалавек і сказаў, што мама цяпер на бацькоўскім сходзе, а тата ў рэйсе. А яшчэ прызнаўся, што так, гэта ён ездзіў на машыне бацькоў, і пакуль аўтаінспектары афармлялі пратакол, слёзна прасіў іх не расказваць пра тое, што здарылася, бацькам. Казаў, што ніколі больш так не будзе.

Для разбору справа перададзеная ў інспекцыю па справах непаўналетніх.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024