Навіны

Трупы катоў і сабак знайшлі ў Гродне каля Пункта часовага ўтрымання жывёл

Гродзенскія валанцёры паведамляюць, што каля Пункта часовага ўтрымання жывёл па вуліцы Дамброўскага 12 верасня знойдзены трупы жывёл, некаторыя з іх з аброжкамі. У дзяржаўнай арганізацыі заяўляюць, што гэта не іх дзеянні.

«Мы атрымалі інфармацыю ад чалавека, які сістэматычна выгульвае сабаку ў лесе на Дамброўскага, — распавядае валанцёрка Дар’я Рашэтнікава. — Каля Пункта часовага ўтрымання жывёл стаіць смурод ад трупаў жывёл. Ёсць коткі і сабакі ў аброжках. Трупы ляжаць некалькі метраў ад плота арганізацыі. Пытанне: адкуль такая колькасць забітых жывёл каля сцен арганізацыі, якая займаецца адловам і знішчэннем жывёл?».


Гродзенскія актывісты спрабавалі пракантраляваць брыгады па адлове жывёл. Дайшло да пракуратуры

У пункце часовага ўтрымання жывёл Hrodna.life распавялі, што трупы жывёл яны не маюць права выкідаць на вуліцу. Усе трупы яны вывозяць у спецыяльную яму для ўтылізацыі. «Гэта сапраўды не нашы жывёлы, у нас ўсё правяраецца», — адзначылі ў арганізацыі.

Валанцёры звярнуліся ў міліцыю.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024