Каля двух тыдняў спатрэбілася, каб змантаваць з разабраных частак новы атракцыён. Праўда, пакуль яшчэ кола без кабінак.
Гродзенскае кола агляду стане другім па велічыні пасля мінскага, піша grodnonews.by. У добрае надвор’е мясцовасць будзе праглядацца на 25 кіламетраў. У кола будуць 24 кабінкі чырвонага колеру. Вышыня «чортавага кола» 42 метры — гэта прыкладна з 14-павярховы жылы дом.
Працаваць новы атракцыён будзе круглы год. Кабінкі зачыненыя і з абаграваннем, таму нават пры мінусовай тэмпературы гараджане змогуць атрымаць асалоду ад відаў Гродна.
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…