Навіны

У Гродне з’явіўся новы фудтрак: ён стаіць каля сінагогі

На стаянцы каля сінагогі ўжо некалькі дзён стаіць старэнькі фургон Mercedes-Benz перароблены пад фудтрак. Hrodna.life звязаўся з яго ўладальнікамі.

Дакладная дата адкрыцця пакуль невядомая, але ўладальнікі ўжо запланавалі да адкрыцця акцыю, якая павінна парадаваць гараджан.

А пакуль фудтрак «Шаверма» шукае ў сваю каманду маладых і энергічных супрацоўнікаў. За інфармацыяй аб працаўладкаванні можна звяртацца па тэлефоне + 375 33 325 50 55 (Вольга).

Падрабязнасці акцыі і дакладную дату адкрыцця вы даведаецеся на Hrodna.life — мы першымі пра гэта напішам.

А што за гравюра на фудтраку?

Фудтрак упрыгожаны відамі старога Гродна аўтарства знакамітага мастака-ілюстратара Паўла Татарнікава. Асабліва цікава, што Стары замак па версіі Татарнікава выглядае інакш, чым у праекце рэканструкцыі, паводле якога яго зараз перабудоўваюць.

Падзяліцца
Меткі: ежамесцы

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024